Categories: Экалогія

Паліць кальян не шкодна?

І хто з нас у сваім жыцці хоць раз ды не паліў кальян (тым хто не паліў, шчыра паціскаю руку)? Выпускаючы з сябе велізарныя клубы дыму, атрымоўваючы непадробную асалоду ад прыемнага водару тытуню, адчуваеш сябе султанам ці шэйхам! Між тым, няшмат хто з нас задумваўся, што гэта можа быць шкодным для нашага здароўя. Менавіта так яно і ёсць.

– Сан Саныч, а эти ягоды есть можно?
– Можно. Только отравишься.
Дыялог з к/ф “Спортлато-82”

Апошнім часам паленне кальяна ў нашай краіне набыло небывалы распаўсюд. І справа тут зусім не ў тым, што мы жадаем прычыніцца да культурных традыцый Усходу, а ў тым, што гэта модна. А на Захадзе гэты сымбаль Усходу ўжо трывала ўвайшоў у жыццё, асабліва студэнцтва. Пасля забароны на паленне цыгарэтаў у некаторых краінах, наведвальнікаў кальян-бараў там стала яшчэ больш.

Па сёняшні дзень ва ўсім свеце існуе памылковае меркаванне, што паленне кальяна не прыносіць ніякай шкоды ды яшчэ і карыстна. Глупства!

Такое распаўсюджанае захапленне не магло застацца па-за ўвагаю лекараў і навукоўцаў усяго свету, якія сур’ёзна ўсхваляваны пагаршэннем стану здароўя тых, хто не толькі паспрабаваў гэты новы павеў моды, але і паспеў ім грунтоўна захапіцца.

Кальян аказвае такі ж негатыўны ўплыў на арганізм чалавека, што і паленне простых цыгарэт, пра якія ўжо досыць сказана і напісана. І гэта нават не гледзячы на тое, што ў працэнтных суадносінах нікаціну і іншых дамешкаў у тытуні кальяна значна меней, чым у тытуні звычайнай цыгарэты.

Некаторыя даследчыкі выказваюць такое меркаванне, што гадзіна палення кальяна па шкоднасці прыраўніваецца да ста выпаленых звычайных цыгарэтаў. Але гэтая інфармацыя несумненна значна перабольшана, і мае прафілактычныя мэты 🙂

Дзеля таго, каб падцвердзіць перабольшанасць гэтых звестак, дастаткова правесці адзін невялічкі параўнальны эксперымент (раю праводзіць на тэарытычным узроўні). Уявіце сабе, што падчас правядзення гэтага эксперыменту адзін чалавек на працягу гадзіны паспрабуе спаліць сто звычайных цыгарэт, а другі – будзе цэлую гадзіну паліць кальян. Таго, хто будзе паліць цыгарэты, праз гадзіну павязуць у рэанімацыю, і гэта ў лепшым выпадку.

Згодна з апошнімі навуковымі дадзенымі, прадстаўленымі амэрыканскімі навукоўцамі, атрыманымі імі на працягу доўгатэрміновага лабараторнага даследвання, паленне кальяну на працягу 45 хвілін прыблізна тое ж самае, што паліць звычайную цыгарэту 5 хвілін.

Але паспяшаюся расчараваць тых, хто вырашыў, што гэта дробязь якая не вартая нават мізэрнай ўвагі. Шкоднасць ад палення кальяну заключаецца зусім не ў тым, што яго тытунь утрымлівае ў сваім складзе нікацін і смолы, ці ў тэхналогіі самога палення, якая здольна забіць вас значна хутчэй, чым нікацін і іншая зараза. Не, гаворка зусім не пра пажаранебяспеку.

Асноўны шкодны ўплыў падчас палення кальяну на чалавечы арганізм аказвае ўгарны газ. Аб уздзеянні гэтага газу вам, шаноўныя чытачы, як я спадзяюся, вядома дастаткова. Таму паліць кальян – гэта тое ж самае, як знаходзіцца ў зачыненым гаражы дзе працуе рухавік аўтамабілю.

Натуральна, што пад найбольшую рызыку пастаўлены тыя, хто паліць і цыгарэты, і кальян.
Дзеля таго каб зменшыць адмоўны ўплыў угарнага газу на арганізм трэба праветрываць памяшканне ў якім вы збіраецеся набліжацца да Усходу, або наогул рабіць гэта на свежым паветры. Але і гэта вам моцна не дапаможа.

Справа ў тым, што з-за асаблівасцей тэхналогіі палення вы ў любым выпадку будзеце атрымваць значна большыя порцыі газу, чым у параўнанні са звычайнымі цыгарэтамі.

Натуральна, што шкоднасць павялічваецца і ў тым выпадку калі вы паліце не праз ваду, а, напрыклад, праз віно.

Яшчэ адна непрыемнасць, якая чакае вас пры паленні кальяну вялікім сяброўскім натоўпам, гэта магчымасць падхапіць якую небуць непрыемную хваробу, кшталту герпеса і некаторых іншых, якія лёгка перадаюцца пры скарыстоўванні аднаго муштука.

Выйсцяў з гэтага становішча можа быць некалькі: альбо запрашаць паліць кальян толькі правераных на інфекцыі сяброў, альбо выкарыстоўваць аднаразовыя мундштукі. Але прасцей не займацца глупствам і не паліць.

Скажу вам па сакрэце, што і я на працягу некалькіх гадоў стала паліў кальян не толькі праз ваду, але і праз малако, віно і нават гарэлку, але калі пазнаёміўся з вынікамі даследаванняў, то кінуў гэтую справу, і, спадзяюся, назаўжды.

Abibock

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago