Categories: Гісторыя

Сувораў: Кат ці герой?

Цёмнымі і неверагодна доўгімі зімовымі вечарамі ў студэнцкім інтэрнаце кожны з яго жыхароў вымушаны шукаць сабе якую-небудзь цікавую справу, каб прыемна правесці вольны час, ці проста каб не памерці ад нуды.

Адным з такіх вечароў паспрачаліся студэнты-гісторыкі ў інтэрнаце на Рэчыцы, ды так, што простае баўленне часу зацягнулася ледзь не да раніцы. Звычайная справа – скажаце вы. Можа яно і так, але тэма гэтай спрэчкі была не зусім звычайнай.

Спачатку было слова, а дакладней цэлае пытанне – “Які след у гісторыі Беларусі пакінуў А.В. Сувораў?”. Не гледзячы на тое, што па сваім узроўні гэта спрэчка істотна адрознівалася ад навуковага дыспуту, яна, тым не менш, не суправаджалася паліваннем сокам і іншымі вадкасцямі сваіх апанентаў. Што і казаць – універсітэт, усё ж такі!

Дзеля таго, каб і вы, шаноўныя чытачы, маглі валодаць тэмай, ці проста каб крыху разнастаіць адносіны ў асяродзі вашых сяброў, прапануем адхіліцца ад штодзённай мітусні і спрэчак аб паніжэнні катыровак на фондавых біржах і перанесціся амаль на два стагоддзі ў мінулае, каб даць свой адказ на пытанне той спрэчкі. Перш за ўсё даведаемся пра тое,

хто такі А.В. Сувораў?

Аляксандр Васільевіч Сувораў (1730 – 1800 гг. ) – таленавіты расейскі палкаводзец, фактычны стваральнік расейскага ваеннага майстэрства. Яшчэ юнаком, пад кіраўніцтвам свайго бацькі ён пачаў вывучаць артылерыю і фартыфікацыю. Працягнуўшы сваю вайсковую кар’еру, Сувораў у хуткім часе атрымаў афіцэрскі чын.

Удзельнічаў у Сямігадовай вайне (1756 – 63 гг. ), ваяваў супраць войскаў Барскай канфедэрацыі, удзельнік расейска-турэцкіх войнаў, прычыніўся да разгрому паўстання Е. Пугачова. Здзейсніў знакаміты Швейцарскі паход, які прынёс яму сусветную вайсковую славу. Напісаў працу “Навука перамагаць”, у якой распрацаваў асновы вайсковага майстэрства і падрыхтоўкі войскаў.

За сваё жыццё ён дасягнуў велізарных поспехаў – Генералісімус, фельдмаршал, князь Італійскі, граф Рымнікскі і г. д.

Безумоўна, усё гэта трэба паважаць і не варта адхіляць, бо імя Суворава вядома ва ўсім свеце.
А якое дачыненне Сувораў мае да Беларусі?

Помнік А. Сувораву у Кобрыне. Фота: ByMedia.net

Яшчэ падчас вайсковых дзеянняў супраць Барскай канфедэрацыі, якія вяліся на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, Сувораву так спадабаўся гэты край, што ён вяртаўся сюды зноў і зноў, але зусім не з турыстычнымі мэтамі.

Менавіта ў час сваёй першай “вандроўкі” па Беларусі ён здзейсніў 600-вярстовы пераход па маршруце Берасце-Бяроза-Косава-Палонка-Нясвіж-Пінск-Берасце, падчас якога каля в. Сталовічы разбіў атрад гетмана М.К. Агінскага.

Наступны раз Сувораў наведаў Беларусь з “афіцыйным візітам” у 1794 г. – акурат на паўстанне завітаў. І зараз перад ім стаяла вельмі адказная задача – задушыць паўстанне. З адказнасцю і невялікай кропляй ўласнага энтузіязму ён яе паспяхова выканаў: разбіў перадавы атрад Ю. Серакоўскага каля в. Дывін, узяў Кобрын, перамог і ў Крупчыцкім баі.

Гісторыя захавала вельмі жудасныя звесткі пра пакуты простага насельніцтва, якое да паўстання праяўляла невялікую цікавасць, бо мела шмат іншых клопатаў. Але гісторыя не ведае жальбы, і сёння ў Кобрыне працуе музей Суворава.

Вось дык жарт, музей прысвечаны чалавеку, які перарэзаў ледзь не палову Кобрынскага павету. А ўвесь ягоны ўнёсак у беларускую гісторыю – кроў нашых продкаў.

Канешне, Сувораў быў чалавекам ваенным і проста выконваў пастаўлены загад. Гэта так, але якімі сродкамі? Сёння гэта называюць ваенным злачынствам, а тады яму быў пажалаваны ключ ад Кобрына.

Як шануецца імя А. Суворава сёння?

Нікога, акрамя Сталіна, Леніна і Берыі, не шанавалі ў Беларусі так заўзята, як Суворава. Але калі іх імёны ўжо амаль забыты, то культ Суворава па-ранейшаму квітнее. У шмат якіх гарадах Беларусі яго імем названыя вуліцы. Дзейнічае Кобрынскі музей. Менскае сувораўскае вучылішча, як і раней, прышчапляе сваім выхаванцам сувораўскія прынцыпы. “Сувораўцамі” былі нават калгаснікі 23 калгасаў, названых яго імем.

3 гады таму ў Кобрыне планавалі назваць­ праваслаўны храм ў гонар Суворава. Нават у Расеі, якой Сувораў і служыў, яго імя не кананізавана. Дык каму маліліся б беларусы ў кобрынскім храме?

Ніводная краіна не ўшаноўвае сваіх акупантаў, а народ, які не памятае пра мінулае, не мае будучыні.

Герой ці кат?

Сувораў ніколі не ўдзельнічаў у вызваленчых войнах, ён старанна выконваў волю і пажаданні сваіх гаспадароў. Сувораў прыйшоў да нас не з гуманітарнай місіяй, ён быў карнікам і акупантам. Сваімі дзеяннямі ён дапамог здзейсніцца адвечнай мары расейскіх цароў аб захопе беларускіх земляў.

Герой Сувораў ці кат, у рэшце рэшт вырашаць толькі вам. Аднак памятайце, што тыя з нас, хто шануе Суворава, шануюць заваёўніка нашай зямлі.

Abibock, Фота: ByMedia.net

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago