Categories: Гісторыя

Хто такі МОПР?

Людзям старэйшага пакалення добра знаёмая песня Юрыя Антонава, у якой ёсць такія паэтычныя радкі:
“Пpойдyсь по Абpикосовой,
Свеpнy на Виногpаднyю…”
Складваецца такое ўражанне, што эстрадны выканаўца прыдумаў сваю песню пасля знаёмства з вуліцамі Берасця.

А яшчэ ў нас ёсць вуліцы, якія носяць назвы, звязаныя з імёнамі вялікіх вайскоўцаў: Ракасоўскага, Жукава, Фаміна.

Некаторыя вуліцы названыя імёнамі дзеячаў культуры – Шаўчэнкі, Гогаля, Пушкінская, Міцкевіча, Янкі Купалы, а таксама па датах у гісторыі: 28 ліпеня, 17 верасня.

Але ёсць вуліцы з вельмі незвычайнымі назвамі. Напрыклад, вуліца МОПРа. Гэта назва заўсёды выклікала ў мяне пытанне: адкуль яна узнікла? Спроба высветліць гэта ў маіх аднагодкаў ні да чаго не прывяла. Я пачула шмат розных супярэчлівых адказаў.

Была версія, што гэта кампазітар, а хтосьці сцвярджаў, што МОПР – гэта пісьменнік або мастак. У некаторых нашых маладых берасцейцаў такая назва асацыявалася з пародай коней. Адзін падлетак цалкам сур’ёзна заявіў, што гэта абрэвіятура, якая расшыфроўваецца як Маскоўскае аддзяленне злачынцаў-рэвалюцыянераў. Абракадабра нейкая!

Гэтае ж пытанне я задавала людзям больш сталага ўзросту, сваім настаўнікам ды проста мінакам. Некаторыя з іх сцвярджалі, што гэта прафсаюзны дзеяч, але большасць з дарослых адназначна заявілі, што гэта абрэвіятура.

Шмат хто спрабаваў яе расшыфраваць, аднак большасць блытала словы, казала, што гэта Міжнародная арганізацыя падтрымкі працоўных, альбо падтрымкі рэвалюцыі. Пэўны адказ на сваё пытанне я знайшла ў даведніку аб гістарычных і памятных месцах нашага горада Берасця. На самай справе МОПР – гэта Міжнародная арганізацыя дапамогі (помощи) рэвалюцыянерам.

Даведка:

Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) – камуністычная дабрачынная арганізацыя, створаная па рашэнні Камінтэрна. Маючы аддзяленні ў дзясятках краін свету, аказвала грашовую і матэрыяльную дапамогу асуджаным рэвалюцыянерам.

Створана ў 1922 году рашэннем 4-го Кангрэса Камінтэрна. Задачы МОПР вызначаліся наступным чынам:

“МОПР з’яўляецца арганізацыяй пазапартыйнай і ставіць сваёй задачай юрыдычную, маральную і матэрыяльную дапамогу барацьбітам рэвалюцыі, якія апынуліся ў турмах, іх сем’ям і дзецям, а таксама сем’ям загінулых таварышаў. МОПР аб’ядноўвае вакол сябе шырокія масы працоўных, сялян і дробных службоўцаў без адрознення іх партыйнай прыналежнасці.”

У сакавіку 1923 ЦК МОПР абвясціў Дзень Парыжскай Камуны (18 сакавіка) сваім святам. Да 1924 арганізацыя мела секцыі ў 19 краінах. Да 1932 МОПР аб’ядноўвала 70 нацыянальных секцый, якія ўключалі каля 14 млн чалавек (з іх 9,7 млн чалавек уваходзілі ў МОПР СССР, унёскі якой у фонд былі найболей значнымі).

Да 1936г. МОПР, як і НКУС, меў права на выдачу дазволаў на ўезд у СССР. У міжнародным маштабе дзейнічала да Другой сусветнай вайны. Савецкая секцыя МОПР працавала да 1947 гады.

Паводле: http://ru.wikipedia.org/wiki/МОПР

Аптэка на рагу пр. Машэрава і вул. МОПРа

dzedzich

View Comments

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago