Моладзь

Студэнтам абяцаюць высокія стыпендыі

Праўда, толькі з другой паловы 2011г.
Намеснік міністра фінансаў паабяцаў увосень падвысіць сярэднюю стыпендыю студэнтаў на 17 даляраў да 203 тысячаў рублёў.

“Гэта рэальнае падвышэнне прыбыткаў”, – пракаментаваў БелТА намеснік міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч абяцанні ўраду ўзняць заробкі і стыпендыі “у другой палове 2011 году”.

Сярэднюю стыпендыю плянуецца падвысіць на 25% – з 151 да 203 тысячаў рублёў.

Папярэдняе буйное падвышэнне стыпендыяў адбылося перад прэзідэнцкімі выбарамі ў лістападзе.

Тады іх узнялі на 12 даляраў – да 147 тысячаў рублёў у сярэднім. У даляравым эквіваленце гэта прыкладна параўнальна з памерам стыпендый, якія выплочваліся да дэвальвацыі 2009г. (гл. графік).

ЯК СТУДЭНТАМ СТЫПЕНДЫІ ПАВЫШАЛІ

(у далярах ЗША):


У студзені 2011года стала вядома аб тым, што беларускія ўніверсітэты рэзка ўзнялі кошты навучання.
Студэнтам некаторых ВНУ прыйдзецца цяпер плаціць на 30% болей (гл. стар. 5.). Тлумачылася гэта ў асноўным тым, што падняліся заробкі выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэтаў, і, адпаведна, павінны вырасці кошты навучання.

Паводле http://generation.by

Пакінуць адказ