У Берасці пачынаецца акцыя супраць адмены канцэрту беларускага спевака Зміцера Вайцюшкевіча, які меўся адбыцца 18 сакавіка. Маладыя актывісты, прыхільнікі творчасці таленавітага музыкі, збіраюць подпісы пад зваротам да міністра культуры з просьбай садзейнічаць у арганізацыі канцэрту Вайцюшкевіча ў Берасці.
Многія ўжо ведаюць, што канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, які павінен быў адбыцца 18 сакавіка, адменены па палітычных прычынах, хоць грамадскасці яны і не называюцца.
Пацярпеў ад свавольстваў улад не толькі гэты спявак – яшчэ многія іншыя фігуранты загадкавага “чорнага спісу”, які пару тыдняў таму быў апублікаваны ў інтэрнэце.
Улады пакуль адмаўляюць той факт, што зрывы канцэртаў адбываюцца мэтанакіравана, але гэта даўно стала відавочным.
Для таго, каб выказаць пратэст супраць “чорнага спісу” увогуле і зрыву канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча ў прыватнасці, дабіцца адмены забаронаў, праводзіцца акцыя “Вайцюшкевіча ў Брэст!”.
Яна заключаецца ў зборы подпісаў берасцейцаў пад зваротам на імя міністра культуры Паўла Латушкі.
Мы просім яго абараніць нашыя канстытуцыйныя правы і садзейнічаць правядзенню канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча ў горадзе.
Заклікаем усіх далучацца да акцыі і дапамагчы ў зборы подпісаў!
Што для гэтага рабіць? Калі вас шмат, спампуйце і раздрукуйце ліст з ячэйкамі для подпісаў.
Прапусціўшы першую графу (нумар па парадку), запоўніце разборліва форму.
Няхай тое ж зробіць як мага больш людзей з вашага атачэння, якія цэняць творчасць спевака і выступаюць супраць рэпрэсій у галіне культуры.
Запоўненыя лісты з подпісамі можна прыносіць на офіс “Дзедзіча” (вул. Кірава, 60).
Кантактны тэлефон: (029) 724-21-16 (Дзмітрый).
Калі вы адзін, каб пакінуць свой подпіс тэлефануйце па тэлефоне 527-78-08 (Іна).
Па гэтых жа тэлефонах можна звяртацца за даведкамі.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…