Грамадства

Пагарэлыя чысцюлі

Тым, хто захацеў у пятніцу 18 сакавіка папарыць свае костачкі ў лазні ды ўспомніць былы савецкі час, не пашанцавала.

Раніцай, калі ніхто не думаў, што ўсё скончыцца неяк незапланавана, быў атрымалі сігнал пра пажар у гарадской жаночай лазні з вельмі крэатыўнай назвай “Лазня”.

Прыкладна каля адзінаццаці гадзін наведвальнікі адчулі, што замест пары ў паветры чуваць звычайны дым. На месца здарэння прыехалі пажарнікі, машыны хуткай дапамогі і рэанімацыі.

Гэта была не пятніца 13, так што пацярпелых не было. Але вельмі шкада, што парыцца цяпер няма дзе, бо лазню мабыць проста зачыняць.

Лазня

Лазня

0 Comments

Пакінуць адказ