Грамадства

Веснавы дэпрэсняк

Вось мы і дачакаліся якой-ніякай спадарыні вясны.Сонейка ззяе ўжо даволі высока, і надышоў час для веснавой дэпрэсіі. Калі згадзіцца з статыстыкай, то вясна – пара года, калі людзі паміраюць ды з’язжаюць з глузду часцей за ўсё.

Прычын шмат: ад авітамінозу да нейкіх зусім невядомых і таямнічых. Дэпрэсія сустракаецца як у мужчын, так і у жанчын, але апошнія пакутуюць ад яе часцей. У маладых людзей яна сутстракаецца рэдка, але, калі хто сутыкнуўся з ёю, можа быць рэальнай пагрозай для здароўя.

Яе праяўленні залежаць ад полу. Хлопцы-падлеткі пачынаюць паводзіць сябе зусім антыграмадска (на прыклад ужываць наркотыкі), а дзяўчынкі вырашаюць свае праблемы глыбока ўнутры сябе. Што цікава, так тое, што дэпрэсія маскіруецца пад другія хваробы. Чалавек скардзіцца, на прыклад, на сэрца або страўнік. І ідзе ён да доктара, а той нічога не знаходзіць, бо хворае не цела, а, калі можна так сказаць, душа.

“І што ж рабіць нам, такім смяротным і неабароненым ад катаклізмаў і асабістых эмоцый?” – запытаецеся вы у мяне. Вось некалькі парад, маіх асабістых і не толькі.

Хадзіце ў кіно, тэатры, госці. Не губляйце магчымасьці парухацца. Калі вы не можаце сабе дазволіць пайсці у трэнажорны зал, то ўстаць раніцай ды зрабіць некалькі фізічных практыкаванняў вам ніхто не забараняе. Так вы зловіце двух зайцоў: і цела разамнеце і павялічыце свой светавы дзень, што вельмі важна для добрага настрою. На нізкакаларыйныя дыеты трэба забыцца на некаторы час. Пра моцную каву ды гарбату таксама. Уключыце ў свой рацыён капусту, рыбу і тыя прадукты, якія ўтрымліваюць ёд. Не думайце пра сябе шмат, паглядзіце лепей, як хораша навокал і проста ўсміхніцеся свайму жыццю.

дэпрэсыя

дэпрэсыя

Пакінуць адказ