Спорт

Ту-ту-турыстам, авантурыстам…

Новая справа для непаседлiвых з’явiлася i ў Белавежскай пушчы. Цяпер яе можна не толькi аб’ехаць на аўтобусе цi абайсцi на сваiх дваiх, але i выкарыстаць сярэднi варыянт – i не пешшу, i не ў душным транспарце…

У запаведнiку адкрылi пункт пракату ровараў. На iх можна аб’ехаць амаль усе тэрыторыi, свабодна адкрытыя для турыстаў. Для гэтага пракладзена чатыры маршруты:  «Вялікая вандроўка», «Жывёльны пераход», «Лясныя таямніцы» і «Царская паляна». Сам пункт пракату знаходзiцца ля галоўнай брамы нацыянальнага парку «Белавеская пушча».

Кошт – 6 тысячаў беларускiх рублёў за гадзiну (эканомным прыйдзецца хутка ехаць). Гэта сярэднi паказчык для Беларуси – у Менску за гадзіну катання на ровары прыйдзецца заплаціць ад 5 за 9 тысячаў рублёў. Акрамя таго прапануецца таксама экскурсiя пад час паездкi (каштуе ад 4 тысяч 100 рублёу).

Болей падрабязную iнфармацыю можна знайсцi на сайце Белавежкай пушчы. Там адзначаны i маршруты ў залежнасці ад часу і працягласці знаходжання ў запаведнiку.

on the road to

on the road to

0 Comments

Пакінуць адказ