Грамадства

Універсальны міліцыянт

Наша міліцыя – самая лепшая міліцыя ў свеце!
Самая лепшая, бо універсальная. Памятаеце, было такое кіно “Універсальны салдат”? Вось такая. Не, нават лепшая.

А да чаго гэта я? Вось да чаго: як паведаміў БелаПАН намеснік упраўлення абароны правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Генадый Вайтовіч, супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў сумесна з прадстаўнікамі суб’ектаў гаспадарання абследуюць месцы захоўвання пасяўнога фонду, матэрыяльных каштоўнасцяў, гаруча-змазачных матэрыялаў на прадмет іх тэхнічнай умацаванасці і абароненасці ад злачынных замахаў.

А што? Ворагі народа не дрэмлюць, думаюць і думаюць, як сапсаваць ці скрасці што-небудзь.

Для папярэджання ДТЗ адбываецца ўстаноўка адпаведных часовых дарожных знакаў, папераджальных аб перамяшчэнні сельскагаспадарчай тэхнікі. Так што будзьце пільнымі на дарогах, хуткасць прыдзецца збавіць.

За кожным сельгаспрадпрыемствам замацаваны супрацоўнік міліцыі, які забяспечвае належны стан правапарадку і дысцыпліны ў працоўных калектывах прадпрыемстваў АПК.

Зараз мы дакладна ведаем, што без ураджаю мы не застанемся. Вялікая армія людзей у форме кінута на аброну пасяўной кампаніі.

міліцыянты

міліцыянты

0 Comments

Пакінуць адказ