Экалогія

А я цябе чакаю…

Ці былі ў вас такія моманты, што сядзіце вы дома і сумна неяк на душы, і няма каму вас пашкадаваць? А вось калі быў бы побач маленькі пушысты камячок, то прыціснуўся б ён да вашай шчакі і прамурлыкаў ці прабурчаў бы нешта добрае і ласкавае. Шкада, што няма яго ў вас, а ёсць ён проста недзе. Такі ж сумны і адзінокі.

Але у вас ёсць магчымасць дапамагчы і сабе, і яму.

2 красавіка пройдзе акцыя «Знайдзі сабе Сябра». Гэта будзе першая, падобная акцыя ў Берасце. Яна будзе нагадваць тую ж выставу кошак, за той толькі розніцай, што ў адмысловых «клетках» на Вас будуць ўзірацца раней бяздомныя жывёлы, якія па волі лёсу апынуліся без прытулку, проста на вуліцы.

Усе яны як адзін прайшлі ветэрынарны агляд. На дабрачыннай «выставе» кожнае кацяня або шчанюк будзе узброены даведкай.

Вашы будучыя сябры будуць вас чакаць у вышэйзгаданы дзень у фае кінатэатра “1 Мая” (другі паверх) у 12:00. Уваход вольны.

Телефоны для даведак: 8273363, 7414581

харошы такі сабачка

харошы такі сабачка

Пакінуць адказ