Берасце і Тэрэспаль могуць яшчэ больш наблізіцца адзін да аднаго. Адбылася працоўная сустрэча прадстаўнікоў мясцовага самакіравання з абодвух бакоў мяжы.
Як зазначыў бургамістр Тэрэспаля Яцэк Данелюк, магчыма, што да 2015 года з’явіцца яшчэ адзін мост, які спалучыць абодва гарады:
– Мы як прадстаўнікі мясцовых уладаў, зацікаўленыя такім рухам – пешым рухам, і пабудоваю праз гістарычны тракт агульнай вуліцы, стварэннем маста. Тады жыхары не будуць чакаць на цягнік альбо стаяць на мяжы ў чарзе. Маглі б спакойна перамяшчацца, хаця б на выходных, прыйсці і паразмаўляць. Карысць ад гэтага будзе і Беларусі і Польшчы.
Два зялёных чалавечкі на мапе паказваюць найбольш верагоднае месца пабудовы новага маста праз р. Буг. Ён будзе пабудаваны на месцы старога, які захаваўся яшчэ “за польскіх часув”. Сёння ён забаронены для праходу і ахоўваецца памежнікам з аўтаматам ))), які ахоўвае калючы дрот і кантрольна-следавую паласу.
Глядзіце Новы мост Берасце-Тэрэспаль на вялікай мапе
Паміж Берасцем і Тэрэспалем існуюць сёння тры памежныя пераходы. Два з іх аўтамабільныя – грузавы і пасажырскі, і адзін чыгуначны. Абодва гарады падзяляе толькі плынь ракі Буг, сярэдзінай якой пралягае мяжа паміж Польшчай і Беларуссю.
Паводле: Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…