Грамадства

Космааэра-картаграфія і нанатэхналогіi у ВНУ

У 2011 годзе новыя спецыяльнасці, спецыялізацыі і напрамкі падрыхтоўкі адкрыюцца ў 10 беларускіх ВНУ.

Так, у БНТУ ўпершыню будзе праведзены набор на новую спецыяльнасць “камп’ютарная мехатроніка”, у Міжнародным дзяржаўным эканамічным універсітэце і Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце — на спецыяльнасць “прыродаахоўная дзейнасць”, у БДУІР — на “лазерныя інфармацыйна-вымяральныя сістэмы”, у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту — на спецыяльнасць “транспартная лагістыка”.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на юрыдычным факультэце з’явіцца спецыялізацыя “еўрапейскае права”, на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання — спецыяльнасць “транспартная лагістыка” (аўтамабільны транспарт). На педагагічным факультэце — новыя напрамкі “сацыяпедагагічная дзейнасць” і “сацыя-медыкапсіхалагічная дзейнасць”. На факультэце мастацтваў і дызайну адкрыецца напрамак “графічны дызайн”. Нельга абысці ўвагай таксама такія новыя спецыяльнасці, як “кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі” і “інфармацыя і камунікацыя”, якія маюць усе шанцы стаць “хітамі” будучай прыёмнай кампаніі ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце.

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце будзе наладжана падрыхтоўка па спецыяльнасцях “сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый” і “машыны і апараты харчовых вытворчасцяў”, а ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна на спецыяльнасці “сучасныя замежныя мовы” адкрыецца спецыялізацыя “Камп’ютарная лінгвістыка”.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце ў юбілейны год на фізічным факультэце адкрываецца спецыяльнасць “фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій”.

Надзея НІКАЛАЕВА.

“Чырвоная змена” № 10. 23 сакавiка 2011 года

Студэнт

Студэнт

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *