Беларускія дысыдэнты заклікаюць міжнародных зорак байкатаваць Беларусь на знак пратэсту супраць зьняволеньня сотняў дэмакратычных актывістаў.
Як паведамляе Радыё Свабода, Шакіра і Мобі, спевакі, якія традыцыйна падтрымліваюць прагрэсіўныя палітычныя рухі, на працягу бліжэйшых двух месяцаў павінны выступіць з канцэртамі ў Менску. Змагары за правы чалавека заклікаюць іх адмовіцца ад гэтых планаў.
Рок-гурт Deep Purple, які мае адданых прыхільнікаў у былых савецкіх рэспубліках, павінен выступіць на дзяржаўнай „Менск-Арэне“ ужо ў нядзелю», — піша брытанская газета Independent. Яна нагадвае падзеі апошніх месяцаў у Беларусі, калі больш за 700 актывістаў дэмакратычнага руху былі арыштаваныя падчас жорсткага падаўленьня апазыцыі сіламі «апошняй дыктатуры Эўропы».
Практычна ўсім палітыкам, якія адважыліся выступіць супраць Аляксандра Лукашэнкі, былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, за якія ім пагражаюць працяглыя тэрміны пазбаўленьня волі.
Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Еўропе, у якой дзейнічае смяротнае пакаранне. Вядомыя дысыдэнты з трывогай адрэагавалі на тое, што, нягледзячы на працяг уціску на дэмакратычныя сілы і шырока распаўсюджаныя парушэньні правоў чалавека, поп-зоркі па-ранейшаму гатовыя выступаць у Беларусі, краіне, дзе 80 працэнтаў прамысловасьці — у тым ліку амаль усе найбуйнейшыя стадыёны, на якіх можна выступаць — належаць дзяржаве.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…