Categories: Грамадства

Апошнi раз на летнi час

У ноч на 27 сакавiка у Беларусi перавядуць гадзiннiкi на летнi час. Толькi сёлета гэта хутчэй за ўсё адбудзецца ў апошнi раз.
Услед за рашэннем ураду Расеі беларускія чыноўнікі прапаноўваюць скасаваць штогадовы перавод стрэлак. Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэту стандартызацыі Сяргей Іўлеў адзначыў у інтэрв’ю “Белсату”: “На рашэнне ўраду з 1996 года двойчы на год мы змяняем час. Пераход ажыццяўляецца для таго, каб спалучаць яго з суседнімі краінамі, дзе таксама пераводзяць стрэлкі гадзіннікаў. Расея, з якой мы маем моцныя эканамічныя і культурныя сувязі, адмовілася з гэтага года змяняць час. Лагічна, што мы мусім адэкватна на гэта адрэагаваць, бо гэта наш наймацнейшы партнёр”.

Суседнія краіны з Еўразвязу, а таксама Украіна пакуль не адмяняюць гадзіннікавага пераходу. Таму можа атрымацца, што з Расеяй у нас па-ранейшаму застанецца розніца на адну гадзіну, з Латвіяй, Літвой і Польшчай – ужо на дзве, а з Украінаю, з якой дагэтуль жылі паводле аднаго часу, з’явіцца розніца.

Незалежныя эксперты лічаць, што рашэнне ўраду Беларусі матываванае не клопатам пра здароўе грамадзянаў (існуе меркаванне, што перавод гадзінніка шкодзіць асобнай групе людзей), а палітычным інтарэсам.

“Плюсы пераводу часу відавочныя, – кажа эколаг Вольга Астаповіч. – Найперш гэта эканомія электраэнергіі, а гэта, між іншага, амаль $ 3 млн штогод. Таксама павялічваецца светлавы дзень. І таму, па-першае, ідзе меншая нагрузка на электрасістэмы і, як вынік, – менш шкодных выкідаў у атмасферу. Па-другое, працаздольнасць саміх людзей павялічваецца”.

Канчатковае рашэнне наконт пераводу гадзіннікавай стрэлкі парламентарыі прымуць летам. Але ўжо цяпер вядома, што прадстаўнікі кампетэнтных установаў: міністэрстваў аховы здароўя, сувязі, транспарту і камунікацыі, а таксама Дзяржкамітэт стандартызацыі ды Нацыянальная Акадэмія навук – падтрымалі ініцыятыву не пераводзіць час. Імаверна, што сёння ўночы мы апошні раз пяройдзем з зімовага на летні час.

Iнфармацыя з сайта belsat.eu

Watches

Darya

View Comments

  • Ну і добра,што ў апошні раз!Пераклад гадзін неспрыяльна адбіваецца на самаадчуванні людзей.

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago