Грамадства

Паліну Панасюк вызвалілі з-пад варты да суду

Актывістку “Маладога фронту” Паліну Панасюк адпусцілі з Ленінскага РАУС г. Берасця. Але яе чакае суд за “дробнае хуліганства”. Судовае паседжанне прызначана на панядзелак 28-га сакавіка на 9-00.

Як сёння паведамляла Радыё “Свабода”, Паліну затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС г. Берасця.

Як паведаміў дзяжурны РАУС, Паліна Панасюк вывесіла разам з паплечнікам расцяжку з выявамі палітзняволеных на адной з вуліц гораду.

Да Паліны падышлі супрацоўнікі міліцыі для ўстанаўлення асобы. Пасля таго, па словах супрацоўніка Ленінскага РАУС, яна пачала абзываць міліцыянтаў «лукашыстамі» і «фашыстамі», а таксама вырываць тэлефон з іх рук.

Паліна была затрымана і дастаўлена ў РАУС Ленінскага раёну за дробнае хуліганства.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, як маці малалетняга (Паліна гадуе 2-гадовага сына), яе чакае штраф у памеры ад 2 да 30 базавых адзінак (ад Br 70 000 да Br 1 050 000).

Фота charter97.org

Фота charter97.org

0 Comments

Пакінуць адказ