Эканоміка

У адпачынак з гатоўкай

Інфармацыя пра тое, што выдача валюты па пластыкавых картах часова спыняецца, палохае ўсіх турыстаў. Сезон летніх адпачынкаў ужо хутка, таму ўсе новаўвядзенні, а тым больш такія, не могуць цешыць.

Але вядучыя банкi Беларусі супакойваюць сваіх кліентаў, распавядаючы пра тое, што калі ваш рахунак адкрыты ў замежнай валюце, ніякіх праблем пры здыманні гатоўкі, аплаце пакупак у замежных крамах і нават бранiраваннi гатэля ў іншых краінах, не паўстане.

Да таго ж кожны банк падкрэслівае, што ў тых турыстаў, у каго  адкрыты міжнародныя карткі да рахункаў у беларускіх рублях,  ніякіх праблем пры разліках за мяжой таксама не будзе. Прынамсі, пакуль.

Цяжкасці з’явяцца ў тых турыстаў, чые карткі не міжнародныя і выдадзены да рахункаў у беларускіх рублях, бо гэтыя адпачывальнікі не змогуць адплаціць  за мяжой з дапамогай сваёй пластыкавай карты.

У той жа час прадстаўнікі банкаў просіць звярнуць увага на тое, што на дадзены момант гэту інфармацыю можна назваць часавы, бо ніводны банк сапраўды не ведае, ці будуць новыя змены заўтра, калі гэтыя абмежаванні будуць адменены, і ці будуць адменены наогул.

Трэба адзначыць, што ўсе банкi імкнуцца падтрымаць сваіх кліентаў, таму, у кожным пэўным выпадку магчыма дапамога.

Падрабязней на www.holiday.by

cards

cards

 

 

0 Comments

Пакінуць адказ