Каторы раз слухаючы размовы больш дарослых, вопытных i разумных людзей, не перастаю здзiўляцца зноў ды зноў. З нейкiх незразумелых стэрыатыпаў, якiя толькi перашкаджаюць дыхаць.
Пачнём з жартаў:
Анкета на сайце знаёмстваў:
Пол: жаночы
Сямейнае становiшча: у актыўным пошуку
Любiмая музыка: каб спявала што-небудзь
Любiмыя тэлешоў: Comedy Club
Пра сябе: Я не такая, як усе!
Ну чаму заўсёды жанчыны гавораць, што ўсе мужчыны аднолькавыя? Гэта такая сусветная жаночая помста за сапсаваную маладосць? Нядаўна запыталася ў аднаго хлопца, каб, так сказаць, з мужчынскага пункту погляду, адкуль з’явiлася гэта генiяльная думка. Дык ён адказаў мне, што жанчыны таксама падобныя. Спачатку абурыўшыся, потым я цалкам пагадзiлася. Бо так i ёсць – усе мужчыны аднолькавыя, усе жанчыны аднолькавыя i (што надта здзiўляе) усе людзi аднолькавыя. Бо «я человек и ничто человеческое мне не чуждо».
I ў той жа час усе розныя, пачытайце любы падручнiк па псiхалогii – пра асабовае, пра iндывiднае i пра iндывiдуальнае.
А калi хто будзе крычаць, што ён ужо зусiм iншы, то мабыць гэта iстота з iншай планеты. А хто не згаджаецца – глядзi абзац вышэй.
Вось гэтак усё проста. I навошта з гэтага рабiць трагедыi?
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
ну хто прыдумаў,параўнаць жанчыну з мужчынам!!!!! аўтар відавочна з комплексам!!!мужчына і жанчына дзве розныя рэчы,
мужчына жадае ўсяго ад усіх жанчын,а жанчына жадае ўсяго ад аднаго мужчыны,як ьбы там не было мужчыны ўсе сабакі і не спрачайцеся з гэтым!
"як бы там не было мужчыны ўсе сабакі і не спрачайцеся з гэтым!"
здаецца, не толькі ў аўтара проблемы з комплексамі)
Гэта вам сапраўды здалося!!! Ужо,паверце ў мяне сапраўды ніякіх праблем няма з гэтымі ",,,,,,"!:)
Алёна, паверце і мне, мне сапраўды вельмі хочацца вам паверыць)
:)))))Веру! Але гэта сапраўды так! У мяне ўсё ОК!Чаго і вам жадаю!
І вам усяго добрага:)