Калі думаеш, што горш быць не можа, то самы час, каб як раз стала зусім дрэнна.
Колькі Еўразвяз не папярэджваў Лукашэнка аб тым, што сітуацыю ў краіне трэба мяняць, што жыць так болей нельга, ніяк гэтыя парады не ўздзейнічаюць на кіраўніка дзяржавы. Еўразвяз ўжо і ехаць да сябе забараніў непрыемным яму чыноўнікам. Выніку – ноль. Тады прыдзецца гуляць зусім жростка? Не праблема.
Еўрапейскі звяз разглядае магчымасць увядзення “кропкавых і разумных эканамічных санкцый” у дачыненні да афіцыйнага Менска. Пра гэта 26 сакавіка ў ходзе брусэльскага форуму па міжнародных адносінах заявіў еўракамісар па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле.
У сваю чаргу памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан падчас панэльнай дыскусіі заклікаў ЕС узмацніць санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў.
“Мы перакананыя, што эканамічныя санкцыі – тое, што неабходна ў цяперашняй сітуацыі “, – адзначыў прадстаўнік ЗША.
“Калі ўсё будзе ісці, як зараз, а сітуацыя працягне пагаршацца, мы вернемся да гэтага пытання”, – цытуе Фюле агенцтва Dow Jones. Што з гэтага атрымаецца, будзе відна толькі праз час. Застаецца толькі спадзявацца, што нашы ўлады зразумеюць, што народ не неўміручы.