Categories: Эканоміка

Дрэнна і яшчэ горш

Калі думаеш, што горш быць не можа, то самы час, каб як раз стала зусім дрэнна.
Колькі Еўразвяз не папярэджваў Лукашэнка аб тым, што сітуацыю ў краіне трэба мяняць, што жыць так болей нельга, ніяк гэтыя парады не ўздзейнічаюць на кіраўніка дзяржавы. Еўразвяз ўжо і ехаць да сябе забараніў непрыемным яму чыноўнікам. Выніку – ноль. Тады прыдзецца гуляць зусім жростка? Не праблема.

Еўрапейскі звяз разглядае магчымасць увядзення “кропкавых і разумных эканамічных санкцый” у дачыненні да афіцыйнага Менска. Пра гэта 26 сакавіка ў ходзе брусэльскага форуму па міжнародных адносінах заявіў еўракамісар па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле.

У сваю чаргу памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан падчас панэльнай дыскусіі заклікаў ЕС узмацніць санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў.

“Мы перакананыя, што эканамічныя санкцыі – тое, што неабходна ў цяперашняй сітуацыі “, – адзначыў прадстаўнік ЗША.

“Калі ўсё будзе ісці, як  зараз, а сітуацыя працягне пагаршацца, мы вернемся да гэтага пытання”, – цытуе Фюле агенцтва Dow Jones. Што з гэтага атрымаецца, будзе відна толькі праз час. Застаецца толькі спадзявацца, што нашы ўлады зразумеюць, што народ не неўміручы.

http://news.tut.by/politics/220005.html

flag

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago