Грамадства

Смерць інтэрнэтнага кіта

У ЗША памёр ураджэнец Беларусі, адзін са стваральнікаў Інтэрнэту.

84-гадовы Пол Баран памёр, як паведаміў яго сын Дэвід, ад ускладненняў пры раку лёгкага.

Да эмміграцыі гэтага беларуса клікалі Паўлам Баранавым, а вядомы ён тым, што, працуючы ў кампаніі RAND, быў адным з аўтараў ідэі пакетнай перадачы дадзеных. У 1962 выхадзец з СССР прапанаваў выкарыстаць дэцэнтралізаваную сістэму перадачы дадзеных. Такім чынам сеткі былі больш «устойлівымі» і лепш захоўвалі сваю працаздольнасць.

У 1969 годзе Пентагон выкарыстаў яго ідэі для стварэння Arpanet – прататып сучаснага Інтэрнэту.

У 2007 годзе Барана ўключылі ў Залу славы вынаходнікаў у Агаё.

У 2008 годзе прэзідэнт ЗША Джордж Буш уручыў нашаму суайчынніку Нацыянальны медаль у галіне тэхналогій і інавацый.

Па дадзеным Look at me

Пол Баран

Пол Баран

Пакінуць адказ