Экалогія

Прывітанне па-японску

Чаму так бывае, што дзесьці штосьці здараецца, а адказваем мы? Не хапае нам аднаго Чарнобыля, так і з Японіі перападзе?  Невядома.

Уся справа у тым, што ў пробах аэразоляў прыземнага слоя атмасферы, якія былі адабраны на тэрыторыі Беларусі 25-27 сакавіка, выяўленыя сляды ёду-131 «вельмі нізкай аб’ёмнай актыўнасці», паведаміў БелаПАН намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя Уладзімір Каваленка.

Паводле яго слоў, радыяцыйная сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца «пад пастаянным кантролем»у сувязі з аварыйнай сітуацыяй на японскай АЭС «Фукусіма-1».

Згодна з разлікамі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, сляды ёду ў прыземным слаі атмасферы над тэрыторыяй рэспублікі «не ўяўляюць пагрозы для здароўя насельніцтва краіны ».

Яно можа і так, але прыемнага мала. Радыяцыі ў нас хапае…

Фукусіма

Фукусіма

 

Пакінуць адказ