Культура

Дым па-над вадою

27 сакавіка ў Менску ў Палацы Спорту выступілі Deep Purple. І як тут не верыць у легенды, а тым больш у легенды сусветнага рока.

Яшчэ некалькі гадоў назад гэта здавалася амаль немагчымым, але ў апошні час пра нашу краіну ўспомнілі сусветныя зоркі і пацягнуліся сюды чарадою, ды і нездарма – сама аднойчы пабывала на падобным канцэрце – аўдыторыя проста шыкарная!

Тыя, хто пабываў на канцэрце, падзяляюцца ўражаннямі, распавядаюць, як састарэлі музыкі і як пры гэтым яны натхнёна гралі. Распавядаюць пра фанатаў, не маладзей іх, у поўнай рокерскай амуніцыі, якія не адстаючы ад моладзі «слэмились» ля сцэны. І яшчэ як некаторыя фанаты плакалі пры гуках Smoke on the Water, як быццам жыццё сапраўды пражыта нездарма.

Чытаючы пра падобныя падзеі, шкадуеш, што не патрапіў туды, таму што такое сапраўды не кожны дзень бывае… эх…

А на прыканцы словы аднаго з фанатаў: «Дарэчы, сола клавішніка ўтрымоўвала не толькі ўрыўкі песень DP, але і класічныя ўрыўкi, а яшчэ… Гімн Рэспублікі Беларусь, Купалінку і польку)))»

Deep Purple

Deep Purple

Пакінуць адказ