Categories: Грамадства

MediaBarCamp 2011. Ствары сваю будучыню

05-08 мая 2011 ў Літве адбудзецца чацвёрты міжнародны МедыяБарКэмп, прысвечаны выкарыстанню новых медыя і развіццю медыя актывізму сярод моладзі.

MediaBarCamp арганізуецца Swedish International Liberal Centre, Green Forum, Centerpartiets Internationella Stiftelse, Olof Palme Internattional Center і Беларускай партыяй “Зялёныя”.MediaBarCamp 2011 праводзіцца для таго, каб стымуляваць і падтрымаць развіццё новых міжнародных медыяпраектаў ў рэгіёне ў сферы новых медыя, наладзіць і ўмацаваць кантакты паміж прафесіяналамі.

MediaBarCamp – гэта не палітычнае, а мультыкультурных мерапрыемства, якое дазволіць сабрацца разам ўсім тым, хто з’яўляецца рэалістам і таму патрабуе немагчымага.

Чакаецца, што ўдзел у MediaBarCamp 2011 прымуць каля 120 чалавек з Беларусі, краін Балтыі, Украіны. Праграма фэсту будзе сфармаваная з прэзентацый і выступаў удзельнікаў. Асаблівая ўвага ў гэтым годзе будзе нададзена мікраблогу, перш за ўсё твітэру і працы з новымі медыя. Бо новыя медыя сёння – гэта новы асяродак існавання сучаснай культуры.

Усё, што вакол нас, усё што стварае нашу штодзённасць – гэта таксама культура, якая існуе дзякуючы медыя прасторы. Сёння здымаць відэа, апрацоўваць фатаграфіі на камп’ютэры стала так проста, што гэта ўжо не з’яўляецца абавязкам “касты” журналістаў.

MediaBarCamp запрашае ўсіх, хто гатовы прыняць удзел у стварэнні новага медыйнага прасторы.

MediaBarCamp – гэтае некамерцыйнае мерапрыемства. Ніхто з арганізатараў не ставіць сваёй мэтай атрымаць прыбытак. Таму ўдзел бясплатны. Для беларускіх і ўкраінскіх удзельнікаў ёсць магчымасць пакрыць кошт праезду, пражывання і атрымання візы.

Для таго, каб патрапіць у лік удзельнікаў неабходна зарэгістравацца і падрыхтаваць прэзентацыю ўласнага праекта. Заяўкі тых, каму патрэбна віза павінны быць пададзены да 2 красавіка 2011 года. Татальны deadline для рэгістрацыі новых удзельнікаў – 30 красавіка 2011 года.

Гэты кэмп для тых людзей, якія робяць відэаролікі пра тое, чым яны самі або іх сябры займаюцца, вядуць блог аб тым, што думаюць, запісваюць падкасты з сябрамі, рыхтуюць фотарэпартажы. Гэта значыць усе тыя, у каго ўжо ёсць навык працы з сучаснымі медыя тэхналогіямі.

Правілы баркэмпа мяркуюць, што ўсе тыя, хто ўдзельнічаюць у ім, адчуваюць сябе таксама вольна, як у прыстойным бары, і пры гэтым абсалютна вольныя ў перамяшчэнні, як падчас пікніка на прыродзе. Усё гэта багата зафарбавана бясплатным бесправадным інтэрнэтам і цікавымі прэзентацыямі, якія праходзяць нон-стоп.

Усю дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце

Сamp

MediaBarCamp

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago