На працягу апошніх дзён па краіне сярод аўтамабілістаў хадзіў слых аб новым падвышэнні коштаў на нафтапрадукты.
На аўтазапраўках быў заўважаны ажыятаж – людзі выбудоўваліся ў чаргу, каб запоўніць бакі сваіх аўтамабіляў пад завязку. І вось сёння слых ператварыўся ў суровую рэчаіснасць.
Загадам канцэрна “Беннафтахім” з 31 сакавіка 2011 гады зацверджаныя новыя кошты. Зараз 1 літр бензіну маркі “Нармаль-80” будзе каштаваць 3150 рублёў, Аі-92 – 3300 рублёў, Аі-95 – 3750 рублёў, ДТ – 3150. Рост коштаў склаў 10-10,5 адсотка.
Сёння відавочна, што ўлада можа сур’ёзна вырашаць пытанні ў эканоміцы толькі за рахунак сваіх грамадзян, якія пакорліва маўчаць. Але ці будзе гэтае маўчанне працягвацца вечна?
http://www.charter97.org