Фундацыя імя Генрыха Бёля аб’яўляе прыём заявак у “Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі”, якая пройдзе ў Берліне 7-21 жніўня 2011 г.
Летняя школа цесна звязаная з чатырма беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці: Зялёны альянс, ЕўраБеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада (сетка беларускіх моладзевых аб’яднанняў).
Мэта праграмы: у школе будзе прадстаўлены і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў, ўдзельнікам будзе прадстаўлены агляд мэтадаў , магчымасцяў і сацыяльных інструментаў для арганізацыі грамадскай супольнасці ў Нямеччыне і за яе межамі, маладыя людзі атрымаюць новыя ідэі і кантакты для ініцыявання грамадскіх праектаў і развіцця актыўнай грамадскай супольнасці ў сваёй краіне.
Хто можа ўдзельнічаць: рэзідэнты РБ ва ўзросьце 19 – 28 гадоў з паглыбленым веданнем ангельскай мовы (рабочая мова школы).
Праграма накіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, ўдзельнічаюць у сацыяльных, экалаагічных і моладзевых грамадскіх рухах.
Удзел бескаштоўны. Фундацыя пакрывае ўсе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне.
Каб падаць заяўку, калі ласка, адпраўце аплікацыйную форму заяўкі і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на ангельскай мове на электронны адрас: pl-info@pl.boell.org.
Дэдлайн падачы заявак 25 красавіка 2011 года.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Менск для праходжання субяседвання 12 – 13 траўня 2011.
Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…