Эканоміка

Студэнцкі будатрад з Берасця едзе ў Венесуэлу

Студэнцкаму будатраду Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта цяперашнім улетку ўпершыню прыйдзецца папрацаваць у далёкай Венесуэле.

Такую прапанову ВНУ атрымаў ад пасольства Венесуэлы ў Беларусі. Ва ўніверсітэце ўжо абвешчаны набор байцоў у будатрад, які адправіцца на цэлых два месяца – ліпень і жнівень – у Паўднёвую Амерыку. Плануецца, што ў Венесуэлу з’едуць на лета трыццаць чалавек. Прычым гэта будуць выключна студэнты будаўнічага факультэта.

zarya.by

Пакінуць адказ