Ў Бярэсце вынесены прысуд 48-летняму жыхару, які ў чэрвені мінулага года распачаў панажоўшчыну на прыпынку грамадскага транспарта прама ў цэнтры горада.
Там берасцеец прызначыў сустрэчу сваёй былой жонцы, прычым з’явіўся на яе нецвярозым. Гутаркі не атрымалася: мужчына адразу выхапіў нож.
” Зрабіў не меней 5 удараў, пашкодзіўшы лёгкае, печань і іншыя ўнутраныя органы. Ён не забіў былую жонку толькі таму, што тая аказала актыўны супраціў і зламала нож”, -памагаты пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмiтрук.
Прычыны, па якіх муж i жонка разыйшліся, самыя празаічныя: муж піў і сістэматычна біў сваю жанчыну. Урэшце прыйшлося разводзіцца, нягледзячы на траіх дзяцей. Аднак і пасля разводу ўжо былы муж сваю былую жонку ў супакоі не пакідаў: прыходзіў да яе і закочваў скандалы з рукапрыкладствам. Увесну 2010 яго нават прысудзілі за гэта да аднаго года выпраўленчых прац. Аднак пакаранне не спыніла алкаголіка…
Прысудам суда Маскоўскага раёна Брэста С. прызнаны вінаватым у замаху на забойства. Пацярпелая прасіла спагнаць з былога мужа ўсяго 1,5 мільёна рублёў за маральную шкоду, але суд па сваёй ініцыятыве павялічыў суму да 10 мільёнаў, улічваючы цяжар фізічных пашкоджанняў, характар фізічных і маральных пакут.
Iнфармацыя з сайта “Сильные новости”