Культура

Рок-фэст “Падзяліся ўсмешкаю!”

Рок-фэст “Падзяліся ўсмешкаю!” пройдзе 2 красавіка ў доме культуры ў вёсцы Чэрні, што непадалёк ад Берасця.

На музычным фэсце, прымеркаваным да сусветнага дня смеху ўсе будуць дзяліцца добрым настроем. Удзел у фэсце прымуць гурты зусім розных напрамкаў: Слайды – гэта больш такі поп-рокавы накірунак, J-J Bingz – гэта ska (ска) з такой шчыльнай духавой секцыяй і The Silicon – гэта рок-н-рол часоў сціляг.
Брэсцкі рок-фэст, на якім можна будзе падзяліцца ўсмешкаю пачнецца 2 красавіка ў 17 гадзін.

http://racyja.com/

Пакінуць адказ