Адукацыя

Бывайце, студэнцкія льготы!

Міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч заявіў, што ўрад плянуе пераглядзець размеркаванне льготаў пры паступленні ў ВНУ, пакінуўшы магчымасць для студэнтаў атрымліваць зніжкі пры аплаце за навучанне.

Пры гэтым ільготаў для «чарнобыльцаў», асобных конкурсаў для выпускнікоў вясковых школаў і іншых катэгорый цяперашніх льготнікаў можа не стаць зусім.

«Неабходна перанесці сiстэму надання льготаў з этапу паступлення на пэрыяд навучання ў ВНУ», — заявіў сёння міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.

Паводле яго словаў, робіцца гэта, каб перанесці «рэальную дапамогу» на ўжо паступіўшых студэнтаў(!!!).

Цяпер ільготамі пры паступленні ў беларускія ВНУ карыстаюцца пераможцы алімпіядаў і спартовых спаборніцтваў. Па-за конкурсам прымаюцца інваліды і некаторыя іншыя катэгорыі беларусаў. Таксама ёсць адмысловыя конкурсы для выпускнікоў, што навучаліся ў вясковых школах.

Фармальная падстава для перагляду правілаў паступлення — новая сыстэма падачы дакументаў для паступлення ў ВНУ, якая мусіць запрацаваць у Інтэрнэце з 2012 году. Да гэтага часу і плануецца вырашыць, якіх ільготаў чарговы раз пазбавяць беларускіх студэнтаў. Зоймецца пытаннем адмысловая камісія, якая праз год мусіць прадставіць свае прапановы па зменам правілаў паступлення.

Падрабязней тут.

this is it

this is it

Пакінуць адказ