З 5 па 19 красавіка ў выставачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул.Савецкая, 54) сваю новую выставу чорна-белых фатаграфій французскіх пейзажаў з фотаальбома “Гарызонты» прадставіць вядомы французскі фотамастак Антуан Ганен.
Новая выстава з’яўляецца вынікам васьмігадовых пошукаў і работ над кампазіцыяй і асвятленнем на прыродзе. Яна складаецца з самых лепшых работ, якія адлюстроўваюць асабістае і дзіўнае бачанне фотамастаком краявідаў Францыі.
Дзякуючы гэтым фатаграфіям Антуан Ганен запрашае нас асаблівым чынам паглядзець на тое, як прырода і архітэктура ўтвараюць нейкае адзінства, а святло і форма злучаюцца ў бездакорным сімбіёзе.Фатаграфіі нібы «ўцягваюць» таго, хто глядзіць іх у свой манахромны свет, зачароўваюць і ствараюць асаблівы настрой. І гэта прыкмета сапраўднага мастацтва – нешта мяняць у гледача ў лепшы бок.