Культура

Мы і самі нядрэнна спяваем

Болей за сотню чалавек сабраліся суботнім вечарам ля менскага клубу «Рэактар» на флэшмоб, прысвечаны адмене канцэртаў гурта «Ляпіс Трубяцкой».

Як паведамляе generation.by студэнты праспявалі два дзесяткі песняў з апошніх альбомаў «Ляпісаў», выпусцілі ў паветра з дзесятак паветраных шарыкаў і пакрысе разышліся.

Прыхільнікі «Ляпіса» вырашылі сабрацца на флэшмоб ля «Рэактара» пасля паведамлення аб адмене двух канцэртаў гурта. Пра сваё жаданне далучыцца да акцыі ў Vkontakte заявілі каля паўтысячы чалавек.

У выніку да акцыі дабраліся болей за сотню маладых людзей, якія праcпявалі самыя галоўныя хіты «Ляпісаў»: ад кампазіцый з апошняга альбому «Весёлые картинки» «Грай» і «Я веру» да «Маніфэсту» і «Беларусь Freedom».У разы, дарэчы, болей, чым было запланавана.

Праз з’яўленне ананімнага спісу забароненых музыкаў і дзеячаў культуры ў Менску быў адменены дзесятак канцэртаў артыстаў, што трапілі ў гэты пералік. Аднак дагэтуль фанаты ў Менску не наважваліся публічна праявіць сваё стаўленне да падзей.

Міліцыя дэманстратыўна не паказвала сваю зацікаўленасьць акцыяй. Тым лепш.

спяваюць усе

спяваюць усе

Пакінуць адказ