Гэта яшчэ адзін крок па зніжэнню нагрузкі на эканоміку, заяўляюць у Мінфіне.
Будуць скасаваны асаблівыя індывідуальныя падатковыя рэжымы для асобных інвестараў. Яны не заўсёды даюць высокія вынікі, але ўплываюць на свабодную канкурэнцыю.
У будучыя пяць гадоў застануцца толькі льготы для сацыяльнай абароны насельніцтва і стымулявання інавацый. Эксперты працуюць над тым, каб зрабіць сістэму падаткаабкладання ў краіне максімальна простай і зразумелай.
Здаецца такое ўражанне, што там зверху на чале дзяржавы сядзіць хтосьці такі, хто не ведае, калі пісаць “льготы”, а калі “ільготы”. Чаму зыпытаецеся вы мяне? Усё вельмі-прывельмі проста! Каб не рабіць памылак пры напісанні і, што значна горш, пры размове, гэты самы хтосьці проста вырашыў проста адмяніць страшныя льготы-ільготы.