Categories: Моладзь

«Узровень адукацыі савецкіх часоў»

Аляксандр Лукашэнка жадае атрымліваць «Жэстачайшае спагнанне з вучняў і бацькоў за адукацыю», як тое, на яго думку, было ў савецкія часы. Таксама кіраўнік дзяржавы заявіў, што рэктары беларускіх ВНУ займаюцца разбоем, а адна з галоўных задач універсытэтаў — зрабіць так, каб «студэнтам не было часу хадзіць па вуліцах».

«Паставіць на ўзровень савецкіх часоў, калі было ‘жэстачайшае’ спагнанне з навучэнца, з бацькоў за адукацыю і выхаванне дзяцей у школе», — так парэкамэндаваў змяніць адукацыйную палітыку двум міністрам адукацыі: былому і цяперашняму — кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з Сяргеем Маскевічам і Аляксандрам Радзьковым.

У адказ на гэты першы намесьнік адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандр Радзькоў сказаў, што ў адукацыя ў нас — «еўрапейскага ўзроўню», таму «часам цяжка ўтрымаць выпускнікоў, паколькі попыт на іх высокі і ў іншых краінах».

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, праблем з высокім коштам на беларускую адукацыю няма, затое ёсць рэктары-«разбойнікі», якія ўводзяць дадатковыя аплаты «не вядома за што».

«Нашы рэктары пачынаюць разбойнічаць: яны могуць унесці дадатковую аплату ў канцы семестру невядома за што. Нават у канцы семестру, калі ён аплачаны, увесьці нейкую даплату».

За апошні год кошты на беларускую адукацыю падвысіліся на 35%. Гэта рэкордная лічба для ўсёй Еўропы, улічваючы, што ў многіх краінах у час крызысу адукацыйныя кошты не толькі не павялічыліся, а наадварот, упалі. Улады патлумачылі гэта павелічэньнем зарплаты выкладчыкаў.

Рашэнне аб падвышэнні аплаты было прынятае яшчэ да Новага году, але даведаліся аб ім студэнты толькі ў разгар зiмовай сесii. Прычым ва ўсіх унівэрсытэтах аплату паднялі не з наступнага сэмэстру, а з бягучага. У некаторых выпадках студэнтам прыйшлося даплочваць нават за два папярэднія месяцы, якія яны, ні аб чым не здагадваючыся, адвучыліся ў ВНУ.

Паводле generation.by

sleep-sleep-sleep

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago