Замежжа

Збіраем валізкі

Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт будзе размяркоўваць студэнтаў у Венесуэлу.

Універсітэт атрымаў прапанову забеспячэння працоўнымі месцамі студэнтаў ад пасольства Венесуэлы ў Беларусі, паведамляе Радыё Рацыя.

Як адзначае намеснік дэкана прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта Ларыса Козак, студэнтаў будуць размяркоўваць у рускамоўныя раёны Венесуэлы ў якасці будаўнікоў:

– А таксама Белзамяжбуд – яны праводзяць гэтыя дзве камандзіроўкі, адна ў рамках будаўнічага атрада, а другая – у рамках размеркавання маладых адмыслоўцаў. Хутчэй за ўсё гэта будуць рускамоўныя групы працоўных. Адзінае, што яны сказалі, гэта будзе праца з найновымі тэхналогіямі ў будаўніцтве.

Па словах Мікалая, студэнта 5 курсу Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, заробак студэнтам у Венесуэле абяцаюць залімітавы:

– Праезд, транспарт, пражыванне, сілкаванне – абяцалі за кошт фірмы. Плюс яшчэ Інтэрнэт. Зарплата паўтары тысячы ўмоўных адзінак. Гэта стартавая.

Як паведаміла кіраўніцтва ўніверсітэта, для будаўнічага атрада прадугледжана каля 30 месцаў. Колькасць месцаў для размеркавання пакуль застаецца невядомым.

Паводле www.charter97.org

Венесуэла

Венесуэла

Пакінуць адказ