Грамадства

Конкурс выйграла, а візу не атрымала

Вядомая беларуская мадэль Тацяна Рынейская была адабраная з 75 тысячаў прэтэндэнтаў на ўдзел у рэкламнай кампаніі Benetton. Але яна не здолее ўзяць удзел у здымках, бо брытанскі кансулат двойчы адмовіў дзяўчыне ў візе.

Прычынай стала тое, што брытанцы засумняваліся ў тым, што незамужняя 23-гадовая беларуска вернецца з Лондану пасля 6-дзённай сэсіі. Кантракт, які «выпадае раз у жыцьці», аказаўся сарваным.

Сусветны брэнд стылёвай штодзённай вопраткі Benetton другі год запар ладзіць кастынг мадэляў для новых калекцый наўпрост у Сеціве. У гэтым годзе на конкурс падаліся каля 75 тысячаў удзельнікаў. Нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе Тацяна не прайшла ў лік пераможцаў, яна наважылася браць удзел у адборы наноў.

І вось 12 дзён таму Тацяна Рынейская даведалася, што трапіла ў спіс 12 мадэляў, што будуць запрошаныя на здымкі для рэкламнай кампаніі Benetton у Лондан.
У гэты час Тацяна знаходзілася ў Парыжы. Аднак там атрымаць візу не атрымалася: у брытанскай амбасадзе сказалі, што трэбы ляцець у Менск і звяртацца ў мясцовы кансулат. Але і на радзіме брытанскую візу аказалася атрымаць не так проста.

Падрабязней generation.by

Тацяна Рынейская

Тацяна Рынейская

Пакінуць адказ