Грамадства

БРСМ ловіць на вуліцы людзей

БРСэМаўскія актывісты выйшлі на дарогу і не толькі, каб навесці там свае парадкі.Яны заняліся патруляваньнем вуліцаў, а таксама кантролем дарожнага руху.

На вуліцах гарадоў з’явіліся міліцэйскія патрулі, у складзе якіх часам можна заўважыць юнакоў і дзяўчат у цывільным. Як высветлілася, гэта актывісты БРСМ, “байцы” “Моладзевых атрадаў аховы правапарадку”.

Як паведамляе Еўрарадыё, запісацца ў МААП вельмі проста: дастаткова прыйсці з гэтай мэтай у раённую арганізацыю БРСМ, альбо па месцы жыхарства, альбо — па месцы працы.

Але цікавым з’яўляецца тое, што паўнамоцтваў для такіх затрыманняў не так ужо і шмат. А каб засцерагчыся ад кухталя — то лепш не высоўвацца. Бо ў іх акрамя несур’ёзнага пасведчання больш нічога няма, нават павязак “дружыннік”.
Апошнім часам у сацыяльных сетках з’явіліся аповяды “парушальнікаў правапарадку” з гісторыямі іх затрымання. Яны вельмі падобныя і выглядаюць наступным чынам: кампанія юнакоў распівала алкагольныя напоі ў грамадскім месцы. Побач з імі сядала такая кампанія юнакоў. А калі побач з’яўляўся міліцэйскі патруль і парушальнікі збіраліся хутка знікнуць, суседзі хапалі іх за рукі і ўтрымлівалі да падыходу міліцыянтаў.
Як паведамляе Еўрарадыё,запісацца ў МААП вельмі проста: дастаткова прыйсці з гэтай мэтай у раённую арганізацыю БРСМ, альбо па месцы жыхарства, альбо — па месцы працы.

дружына

дружына

Пакінуць адказ