Суд Маскоўскага раёну пакараў хлопца, што адмовіўся ісці ў войска, арыштам у тры месяцы. Таксама беларуская Фэміда прысуджае ўхілістам штрафы да $2900. Агулам за 2010 год толькі ў Менску былі асуджаныя паўсотні ўхілістаў ад службы ў войску.
Некаторыя з падобных спраў ужо дайшлі да суду. Трох ухілістаў вайскоўцы вырашылі асудзіць паказальна, пазваўшы на выязное паседжа
нне паўтысячы студэнтаў БДУ.
Судовыя прыгаворы аказаліся максімальна паказальнымі: двух прызыўнікоў пакаралі штрафамі ў 7 і 8.750 мільёнаў рублёў. Паводле супрацоўнікаў ваенкамату, асуджаныя не жадалі прыходзіць па позвах у ваенкамат і не прайшлі ва ўстаноўленыя тэрміны медыцынскі агляд.
Цікава, што праз год пасля выплаты штрафу хлопцам можа ізноў прыйсьці павестка ў войска. Напрыклад, у час у студзені 2011 году 73 менчукоў з пагашаную судзімасцю забралі служыць. А каля 1 200 менчукоў працягвае хавацца ад ваенкаматаў. Фармальна ім забаронены выезд за мяжу.
Паводле www.generation.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Правільна ўлады робяць,сама б такіх гнід пасадзіла б і не на 3 месяца..
А можа расстраляць? Алёна, сёння і жанчынам у армію ісці дазволена. Чаму "не хаціце" у рай?
Мельпамена,з вялікім задавальненнем бы пахабная,можна сказаць пабегла б і засталася б там па кантракце,але на вялікі жаль ужо не той узрост і няма здароўя.Шкада раней такі не было магчымасці.Ёсць толькі два паважлівыя чыннікі,па якіх хлопец не патрапіў у войска-вучыцца ў вышэйшай установе і па стане здароўя!Астатнія ўсе-гніды і гэтым усё сказана
у нашай армii толькi сада-мазахiсцкiя наклоннасцi праяуляюцца, акрамя таго ж хлопец можа быць пацiфiстам, гэта не значыць, што ён гнiда, што ён вайны не хоча.
Ды ўжо,вас паслухаць,тое атрымліваецца, што лепш быць альфонсам, ці як вы там ласкава завяце пикапером,чым сапраўдным мужыком:)))
вы крыху пераблыталi пра пiкапера)
а "сапраудны мужык" паняцце надта адноснае..
само па сабе войска для краiны - гэта добра (не канешне, дрэнна, но без яго нiяк нельга). Але адносiны там да людзей.. я там канешне не была, але неяк 2 вечары слухала казкi аднаго дэмбеля.. вось напрыклад: прымушалi уступiць у БРСМ - ён не згаджауся, тады яму сказалi капаць яму пакуль ён не згадзiцца.. капау тры днi, толькi так пашкадавалi "чорт з табой, сволач упартая"
" капау тры днi, толькi так пашкадавалi “чорт з табой, сволач упартая”"
Вось гэта сапраўдны мужык))))Пабольш бы такіх....
Як бы там не было,а войска гартуе:)
Войска для хлопца: апошні шанец стаць мужчынам. Не адзіны, але апошні. Калі ў войску ты не навучыўся адказваць за сябе, то ўсё - будзеш анучай, а не мужчынам.
Але паверце, Алена, ёсць вельмі шмат іншых магчымасцяў выхаваць у сябе тыя якасці, якія робяць з істоты мужчынскага полу сапраўднага мужчыну. І для тых, хто з іх скарыстаў - у войска ісці сэнсу няма :)
А калі казаць не пра асобу, а пра дзяржаўны інтарэс, то беларускае войска - атавізм савецкіх і яшчэ ранейшых феадальных часоў, калі ў рэкруты забіралі на 25 гадоў. Усе сучасныя краіны маюць войска не з пацаноў, якія яшчэ жыцця не бачылі, а з прафесіяналаў, якія ведаюць, што рабіць у тых сітуацыях, для якіх іх рыхтуюць.