Мікс ровара і фанеры плюс палёт інжынернай фантазіі і вы шчаслівы ўладальнік электрамабіля, што асабліва актуальна, калі цэны на бензін зашкальваюць.
Жыхар Івана-Франкоўска Дзяніс Лук’яненка змайстраваў сабе аўто ў прамым сэнсе з падручных матэрыялаў, зрэшты сям’я з вынаходкі не нарадуецца.
Некалькі гадоў таму ў спадчыну ад дзеда Дзяніс атрымаў старэнькія Жыгулі. Але хутка зразумеў – задавальненне гэта не з танных. Таму прадаў іх, а наўзамен змайстраваў вось такі электрамабіль. Натхненне прыйшло – уначы.
Дзяніс Лук’яненка, уладальнік электрамабіля:
– Прачынаюся сярод ночы, саджуся на кухні, бяру лісток паперы і вымалёўваюцца гэтыя абрысы і ўжо дадаюцца колы, руль.
Колы, руль і тармазы – вось ровара, ніз машыны – з фанеры, дыедныя фары – самаробныя. Натхніцелем і першым памочнікам стаў бацька. Менавіта ён параіў зрабіць машыну лёгкай і эканомнай. Вага электрамабіля – 120 кілаграмаў. Выдаткі на зарадку батарэй – паўтары грыўны на 100 кіламетраў.
Аляксандр Лук’яненка, бацька канструктара электрамабіля:
– Павінна быць такая суадносіна, каб той транспартны сродак быў тое ж вагі або яшчэ менш таго грузу, які ён перавозіць.
Цуд-машына – не адзіная гонар сям’і Лук’яненка. Бацька змайстраваў яшчэ парусны катамаран. Падтрымлівае крэатыўныя ідэі і жонка Лук’яненка-малодшага. Кажа , што у такога транспарту суцэльныя перавагі.
Кацярына Брынецька, жонка канструктара электрамабіля:
– Вельмі вялікая перавага на стаянках каля супермаркетаў. Мы змяшчаемся там, дзе не змяшчаюцца вялікія машыны.
Адзіны мінус – акамулятары. Яны дарагія і іх не хапае на вялікія адлегласці. Калі б праблему вырашыў, упэўнены Дзяніс, пасля б усе перайшлі на электрамабілі.
Інфармацыя з сайта Подробности