Categories: Экалогія

А нам бензін і не патрэбен

Мікс ровара і фанеры плюс палёт інжынернай фантазіі і вы шчаслівы ўладальнік электрамабіля, што асабліва актуальна, калі цэны на бензін зашкальваюць.

Жыхар Івана-Франкоўска Дзяніс Лук’яненка змайстраваў сабе аўто ў прамым сэнсе з падручных матэрыялаў, зрэшты сям’я з вынаходкі не нарадуецца.

Некалькі гадоў таму ў спадчыну ад дзеда Дзяніс атрымаў старэнькія Жыгулі. Але хутка зразумеў – задавальненне гэта не з танных. Таму прадаў іх, а наўзамен змайстраваў вось такі электрамабіль. Натхненне прыйшло – уначы.

Дзяніс Лук’яненка, уладальнік электрамабіля:
– Прачынаюся сярод ночы,  саджуся на кухні, бяру лісток паперы і вымалёўваюцца гэтыя абрысы і ўжо дадаюцца колы, руль.
Колы, руль і тармазы – вось ровара, ніз машыны – з фанеры, дыедныя фары – самаробныя. Натхніцелем і першым памочнікам стаў бацька. Менавіта ён параіў зрабіць машыну лёгкай і эканомнай. Вага электрамабіля – 120 кілаграмаў. Выдаткі на зарадку батарэй – паўтары грыўны на 100 кіламетраў.

Аляксандр Лук’яненка, бацька канструктара электрамабіля:
Павінна быць такая суадносіна, каб той транспартны сродак быў тое ж вагі або яшчэ менш таго грузу, які ён перавозіць.

Цуд-машына – не адзіная гонар сям’і Лук’яненка. Бацька змайстраваў яшчэ парусны катамаран. Падтрымлівае крэатыўныя ідэі і жонка Лук’яненка-малодшага. Кажа , што у такога транспарту  суцэльныя перавагі.

Кацярына Брынецька, жонка канструктара электрамабіля:
Вельмі вялікая перавага на стаянках каля супермаркетаў. Мы змяшчаемся там, дзе не змяшчаюцца вялікія машыны.

Адзіны мінус – акамулятары. Яны дарагія і іх не хапае на вялікія адлегласці. Калі б праблему вырашыў, упэўнены Дзяніс, пасля б усе перайшлі на электрамабілі.

Інфармацыя з сайта Подробности

электрамабіль

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago