Калі вас цікавіць, як адзін чалавек можа змяніць усё вакол, знайсці аднадумцаў, сяброў, стаць лідэрам руху да пазітыву – штогадовая Школа зялёнага актывіста для вас!
Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка» запрашае ўсіх зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы прыняць удзел у трэнінгах Школы зялёнага актывіста.
Школа зялёнага актывіста складаецца з трэнінгаў двух узроўняў – пачатковага і прасунутага.
У праграме:
• Уводзіны. Чаму мы тут?
• Гісторыя экалагічнага руху. Ад экстрэмізму да бюракратычнай перапіскі.
• Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй. Заняткі на прыродзе.
• Біярэгіяналізм. Мы тут нарадзіліся.
• Права на навакольнае асяроддзе. Мастацтва выжывання.
• Змяненне клімату. Нязручная праўда.
• Што такое ўстойлівае развіццё. Думаем глабальна, дзейнічаем лакальна.
• Наша агульная будучыня. Што мне пад сілу змяніць самому? Для чаго і з кім аб’ядноўвацца?
• Асноўныя прылады экалагічнага актывіста.
Трэнінг другога ўзроўню школы – гэта захапляльны тыднёвы інтэнсіўны практычны курс на прыродзе. На трэнінг прасунутага ўзроўню можна трапіць, толькі прайшоўшы пачатковы ўзровень.
Расклад трэнінгаў першага ўзроўню 2011
– 30 красавіка – 1 мая трэнінг пройдзе ў берасцейскім рэгіёне
– 28-29 траўня ў гродзенскім
Квота для ўдзельнікаў з іншых абласцей па 5 месцаў.
Каб запісацца на трэнінг першага ўзроўню, трэба запоўніць анкету і адправіць яе па электроннай пошце:
school.meister2010 @ gmail.com
Інфармацыя і фота з папярэдніх трэнінгаў – тут, а ўся новая інфармацыя пра школу-2011 тут.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…