Categories: Эканоміка

Патрабуем валюту

Абменныя пункты банкаў павінны ў абавязковым парадку ажыццяўляць як куплю, так і продаж наяўнай замежнай валюты.
Такія тлумачэнні змяшчаюцца ў лісце Нацыянальнага банка, які быў накіраваны у беларускія банкі.

Па наяўнай у Нацыянальнага банка інфармацыі, у цяперашні час шэраг абменных пунктаў (кас) упаўнаважаных банкаў ажыццяўляюць толькі набыццё наяўнай замежнай валюты ў фізічных асоб без яе далейшага продажу, што парушае патрабаванні пункта 4 Правілаў ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб, зацверджаных пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ад 28 чэрвеня 2001 году № 170.

Згодна з гэтым дакументам абменныя пункты (касы) упаўнаважаных банкаў у абавязковым парадку павінны ажыццяўляць і куплю, і продаж наяўнай замежнай валюты з аплатай у наяўных беларускіх рублях, калі іншае не дазволена Нацыянальным банкам.

У лісце адзначаецца, што згодна з пунктам 26 гэтых правілаў касір не мае права адмовіць у продажы фiзiчнай асобе наяўнай замежнай валюты, якая знаходзіцца ў абменным пункце (касе), атрыманай для продажу ў якасці авансу або падмацавання, а таксама набытай на працягу працоўнага дня, калі іншае не вызначана Нацыянальным банкам.

У выпадку невыканання дадзеных патрабаванняў да банкаў будуць ужытыя жорсткія меры, аж да прыпынення ліцэнзійных паўнамоцтваў у частцы правядзення валютна-абменных аперацый, адзначае БЕЛТА.

money

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

5 дней ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

4 тыдні ago