Культура

“Сектар Газа” на “Еўрабачанні”

Беларуску Анастасію Вінікаву і іншых канкурсантаў вінавацяць у запазычанні чужых песень.

Як заўважыў у інтэрв’ю РІА Навіны расійскі музычны крытык Артур Гаспаран, плагіят і запазычанні нязменна суправаджаюць Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне».

«Аўтара песні Born in Belorussia, якую праспявае на «Еўрабачанні» канкурсантка з Беларусі Анастасія Вінікава, абвінавацілі ў плагіяце на песню «Гуляй, мужык» расійскай групы «Сектар газу», — заявіў ён.

«У гэтым няма ніякай трагедыі, гэта абсалютна звычайная, вечная гісторыя, якая была, ёсць і будзе існаваць гэтулькі ж, колькі сам конкурс «Еўрабачанне». Гэта адбываецца кожны год, і нічога новага ў гэтым няма», — упэўнены Гаспаран.

Па яго словах, «у нейкіх сітуацыях гэта піяр-ход», але трэба памятаць, што ў музыцы ўсяго сем нот і, на погляд Гаспарана, немагчыма ўвесь час прыдумляць арыгінальныя тэксты, нумары і музыку.

Але ў выпадку з «Еўрабачаннем» праблема «сямі нот» становіцца асабліва актуальнай, бо больш сарака ўдзельнікаў увесь час змагаюцца за ўвагу прэсы, публікі і перамогу.

Упершыню падабенства беларускай песні для «Еўрабачання» з творчасцю панкаў з «Сектара газу» было заўважана беларускімі блогерамі.

Як заявіў у інтэрв’ю Naviny.by аўтар музыкі песні «I love Belarus» Яўген Алейнік, «у гэтых песнях падобныя з 3 мінуць гучанні ад сілы 10 секунд — і то толькі 3 ноты». Да таго ж, па яго словах, мелодыя песні «I love Belarus» — народная распеўка: «Так што з такім жа поспехам у плагіяце можна абвінаваціць і «Сектар газу».

Алейнік прызнаўся, што ніколі раней нават не чуў пра групу «Сектар газу»: «І пра тое, што нібы наша песня падобная на іх, пазнаў пару дзён назад ад журналістаў».

Чытаць цалкам тут. (таксама можна параўнаць гэтыя дзве песні)

"Гууляааай, мужик..."

"Гууляааай, мужик..."

Пакінуць адказ