Грамадства

А зараз яшчэ і сайты…

Фільтраванне доступу да сайтаў ужо ажыццяўляюць шматлікія беларускія правайдары і сотавыя аператары.

У спісе абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг («зачынены спіс») з’явіліся першыя два дзясятка сайтаў. Гэта рэсурсы «экстрэмісцкай ці парнаграфічнай скіраванасці». У дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі адзначылі, што ў спісе яны з’явіліся каля месяца назад.

У «зачынены спіс» трапляюць тыя інтэрнэт-сайты, замежныя. «Адкрыты спіс» (беларускія сайты) змесцаваны на сайце дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі і даступны для ўсіх ахвотнікаў. Ён па-ранейшаму пусты.

Паслугі фільтравання доступу да сайтаў па запыце карыстачоў ужо аказваюць шматлікія беларускія правайдары і сотавыя аператары. Для ўстаноў адукацыі і шэрагу дзяржустаноў доступ да рэсурсаў з вышэйзгаданых спісаў абмежаваны на сталай аснове.

Генпракуратура 23 сакавіка 2011 гады вынесла пастановы пра абмежаванне доступу да беларускіх незалежных навінавых сайтаў Хартыя’97 і “Беларускі партызан”. Падставай для блакавання непажаданых сайтаў стаў Закон Рэспублікі Беларусь “Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь”.

З 7 красавіка большасць беларускіх інтэрнэт-правайдараў атрымалі абноўлены спіс абмежаванага доступу і абавязаны ў адпаведнасці з сумна вядомым указам №60 заблакаваць доступ да гэтых сайтаў для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі, культуры.

Інфармацыя з сайта www.charter97.org/ru

www

www

Пакінуць адказ