Грамадства

Мыльныя бурбалкі Берасця

Учора, у нядзелю,  у Берасці прайшоў прайшоў проста цудоўны флэшмоб «Dreamflash». Плошчу Леніна ўпрыгожылі мыльныя бурбалкі.

А другой гадзіне на плошчы сабраліся людзі ў рознакаляровым адзенні і ў цудоўным настроі. Па загаду арганізатараў флэшмобу у адпаведны момант усе пачалі “мыліць” плошчу, пускаць бурбалкі. Дзея была вельмі прыгожая і доўжылася прыкладна 20 хвілін.

Затым удзельнікі арганізавана рушылі ў бок ЦУМа. Па дарозе яны пачалі вадзіць карагод каля помніка 1000-годдзю  Берасця.

Дарэчы,  першы «Dreamflash» быў арганізаваны ў 2006 годзе групай свабодных мастакоў. На Старым Арбаце тады сабраліся каля тысячы чалавек, якія дазналіся пра акцыю праз сацыяльныя сеткі.

бурбалкі

бурбалкі

0 Comments

Пакінуць адказ