Еўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, ў якую ўваходзяць гішпанскія, італійскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду і Сан Паулу, – прапануе стыпендыі на 2011-2012 навучальны год. Праграма адкрыта для замежных студэнтаў (то бок для асобаў, якія пражываюць не ў Італіі ці Бразіліі) ва ўзросце ад 18 да 28 год.
IED прапануе дзевяць поўных стыпендый, якія цалкам пакрыюць кошт навучання на першым курсе і дваццаць сем частковых стыпендый, якія пакрыюць 50% кошту навучання. На наступныя два гады студэнтам, якія здалі іспыты і атрымалі як мінімум 28 крэдытаў з 30, гарантуецца стыпендыя ў памеры € 3, 000, студэнтам, якія атрымліваюць частковыя стыпендыі – ў памеры € 1,500.
Для адбору прымаюцца творчыя працы па тэме “Мая творчая энэргія”.
Для ўдзелу неабходна запоўніць онлайн заяўку і даслаць на электронны адрас [email protected] наступныя дакументы:
– CV і матывацыйны ліст;
– копію пашпарту;
– школьны дыплём з перакладам і адзнакамі;
– сертыфікат, які пацвярджае валоданне мовай навучання;
– творчы праэкт: назву праэкту, яго апісанне (да 30 радкоў), як мінімум адзін фотаздымак, малюнак ці кадр у фармаце JPG, JPEG ці PDF, шырынёй і вышынёй мінімум 1000 пікселяў, памерам да 1 Мб), па жаданню можна таксама даслаць аўдыё- ці відэафайл, працягласьцю да 1 хвіліны.
Апошні тэрмін падачы заявак 10 траўня 2011 г.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсци тут.