Адукацыя

Стыпендыя для валанцёраў у Нямеччыне

Для грамадска актыўнай моладзі заўсёды адкрываюцца шмат магчымасцей. На прыклад у 2011-2012 годзе маладыя хлопцы ды дзяўчаты змогуць паспрабаваць сябе ў якасці валанцёраў у Нямеччыне.
Арганізатары прапануюць:
– размяшчэнне ў адной з некамэрцыйных арганізацый Бэрліна ў адпаведнасці з інтарэсамі і папярэднімі ведамі стыпендыянта, з нагрузкай 30-35 гадзін на тыдзень;
– комплексную праграму па гісторыі, грамадству, палітыцы ды культуры Нямеччыны;
– стыпендыя 300 эўра, кампенсацыя пражывання, праезду.

Ад патэнцыйнага стыпендыята чакаюць:
– пражыванне ў Беларусі, Украіне, Расіі;
– актыўны ўдзел у сацыяльным жыцці сваёй краіны;
– валоданне нямецкай мовай ды цікавасць да Нямеччыны.

Апошні дзень падачы заявак – 19 мая 2011

Анкета ды іншыя падрабязнасці тут.

sneakers

sneakers

Пакінуць адказ