Сёння праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала свой даклад аб стане свабоды карыстання інтэрнэтам ў 2009-2010 гг. у 37 краінах свету (“Freedom on the Net 2011”). Беларусь патрапіла ў лік 11 краінаў, у якіх карыстанне інтэрнэтам акрэсленае як несвабоднае.
У падрабязнай справаздачы аб сітуацыі інтэрнэтных паслугаў у Беларусі аўтары дакладу адзначаюць, што ў краіне прыблізна 27% насельніцтва карыстаецца інтэрнэтам. Яны таксама паведамляюць, што кошты карыстання сусветным сецівам у Беларусі большыя.
Беларусь, паводле дакладу, належыць да тых краінаў, у якіх існуе цэнзура ў адносінах да палітычных і сацыяльных пытанняў у сеціве і здараюцца блакады нявыгадных для ўлады сайтаў. У Беларусі апазіцыйныя сайты з’яўляюцца аб’ектам нярэдкіх кібератакаў. Цэнтралізаваны дзяржаўны кантроль за падключэннем краіны да міжнароднага інтэрнэт-трафіку таксама дазваляе беларускай уладзе абмяжоўваць доступ для нявыгадных ёй інтэрнэтных рэсурсаў.
Разам з Беларуссю да групы краінаў з несвабодным доступам да інтэрнэту, паводле Freedom House, належаць Тайланд, Бахрэйн, Эфіопія, Саудаўская Аравія, Віетнам, Туніс, Кітай, Куба, Бірма і Іран.
Класіфікацыю стану інтэрнэтнай свабоды Freedom House правёў паводле 100-балавай шкалы, беручы пад увагу тры параметры: перашкоды для доступу (0-25 балаў), абмежаваньні на зьмест (0-35 балаў), парушэньні правоў карыстальнікаў (0-40 балаў).
Беларусь, у ацэнцы экспертаў Freedom House, набрала 69 балаў і апынулася на 29 месцы сярод 37 даследаваных краінаў.
Эстонія, якая заняла першае месца ў гэтым рэйтынгу, атрымала 10 балаў. На другім месцы – ЗША з 13 баламі.
Іран з 89 баламі апынуўся на апошнім месцы.
svaboda.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…