Categories: Адукацыя

Размеркаванне на чацвёртым курсе

У Беларусі разглядаецца магчымасць правядзення размеркавання студэнтаў ВНУ за год да заканчэння вышэйшых навучальных устаноў, паведаміў сёння намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

«Мы жадаем падумаць над тым, каб за год да канчатка навучальнай установы праводзіць размеркаванне, каб пяты год выпускнік вну ўжо сваю тэарэтычную падрыхтоўку суадносіў з тым працоўным месцам, з той арганізацыяй, дзе ён будзе працаваць», — растлумачыў віцэ-прэм’ер.

Анатоль Тозік адзначыў, што галоўны акцэнт пры падрыхтоўцы выпускнікоў ВНУ павінен рабіцца на тое, каб маладыя спецыялісты маглі хутка рэагаваць на змены ў вытворчасці, у тэхналогіях. Пры гэтым ён дадаў, што ў вышэйшай школе краіны досыць моцны акадэмічны фундаментальны кампанент.

«Нас крытыкуюць за яго, але мы гэты кампанент павінны захаваць, ён дае выпускнікам магчымасць хутка перабудоўвацца з улікам змены тэхналогій», — сказаў ён.

Асобна будзе нададзена ўвага падвышэнню ўзроўня навучання студэнтаў замежным мовам. Па меркаванні віцэ-прэм’ера, зараз ён недастаткова высокі. «Трэба таксама актыўней укараняць у сістэму вышэйшай адукацыі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі», — лічыць Анатоль Тозік.

Немалаважна і пытанне абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы. Па словах намесніка прэм’ер-міністра, да гэтага пытання неабходна падыходзіць разумна, эканомна і па-гаспадарску.

Паводле naviny.by.

students

 

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago