Грамадства

Актывісты “Гавары праўду!” правялі акцыю ў цэнтры Берасця

Гэта адбылося 23 красавіка на рынку за ЦУМам з 13.00 да 14.00, дзе ўдзельнікі распаўсюджвалі інфармацыйныя ўлёткі аб рэальных наступствах Чарнобыльскай аварыі.

Апрача таго, раздавалі памяткі пра небяспеку радыеактыўна забруджаных прадуктаў харчавання, рэкамендацыі адносна рэжыму харчавання і прыгатавання ежы, скіраваныя на змяншэнне дозы ўнутранага апраменьвання.

У акцыі ўзялі ўдзел пяць актывістаў кампаніі “Гавары праўду!”. Усяго яны раздалі каля 500 інфармацыйных матэрыялаў. Акцыя прайшла без затрыманняў.

Паводле: http://euroradio.fm

Пакінуць адказ