Замежжа

Берасцейская фірма выканае падсветку ва ўнікальным пячорным храме

З Берасця ў Варонежскую вобласць выехала група спецыялістаў-электроншчыкаў. Праца, якую яны зараз выконваюць, без перабольшання ўнікальная.

Супрацоўнікі фірмы “Джафрэ Лабортэхнік” — рэзідэнта СЭЗ “Берасце ” — мантуюць асвятляльнае абсталяванне ў пячорнай царкве XII стагоддзя, размешчанай у музеі-запаведніку “Дзіўнагор’е”.

І хоць у храме час ад часу ладзяць набажэнствы, цяпер гэта ў большай ступені турыстычны аб’ект. Ён адкрыты з красавіка па лістапад. У гэты перыяд штодня яго наведваюць у сярэднім да 250 чалавек.

Досвед такой берасцейцы маюць — яны зрабілі асвятляльнае абсталяванне для дзеючай пячорнай царквы ў Славеніі.

Паводле: http://virtual.brest.by

Пакінуць адказ